Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Сасна Pinus kesiya

Сасна Pinus kesiya ёсць хуткарослы від азіяцкай сасны, які рэдка вырошчваецца па-за сваёй радзімай. Яна вырастае да вышыні 30–35 метраў, а дыяметр ствала можа дасягаць 1 м. Гэта ёсць трохшыпулькавая сасна (з аднаго пучка вырастаюць 3 шыпулькі даўжынёй 15–20 см). Велічыня шышак складае 5–9 см, а даўжыня насення 1,5–2,5 см.

Яна расце ад Усходніх Гімалаяў у паўночна-ўсходняй Індыі (у сучасны момант праз абязлесенне ўжо толькі ў горных масівах Хасі ды Нага ў штатах Мегхалая і Маніпур), у Кітаі (у правінцыі Юньнань), Бірме (Мьянма), паўночным Тайландзе, Лаосе, В’етнаме (Лайцяў, Лангшон, Каабанг, Куангнінь) да Філіпін (Лусан). Калі-нікалі сасну з Філіпінаў абазначаюць як Pinus insularis. У Кітаі расце падобны від – юньаньская сасна (Pinus yunnanensis).

Яна расце на схілах у мяшаных лясах, на неўрадлівых кіслых (pH 4,5) чырвоных ці жоўтых падзолістых глебах, на вышыні 800–2000 метраў над узроўнем мора, найчасцей на вышыні 1200–1400 м. Клімат субтрапічны, мусонны – чаргуюцца сухі і вільготны перыяд. Ападкі вельмі спорныя, вільготнасць паветра не апускаецца ніжэй 70%.

Яна ўстойлівая да невялікіх маразоў, але ў культуры не вытрымлівае позднія прымаразкі. Вось чаму дзеля яе росту неабходна засцеражонае месца, напрыклад, на паўднёвых схілах, якое з поўначы засцерагаецца пабудовамі. У паўночных раёнах падчас маразоў яе найлепей змясціць у памяшканне ці шклярніцу пры тэмпературы каля 0 °C. У паўднёвай Еўропе яе можна вырошчваць увесь год на вольным паветры.

Англійская назва: khasi pine Сінонімы: Pinus khasya, Pinus khasyanus

««« Папярэдні тэкст: Пасадка цыбулін і раслін Наступны тэкст: Інструкцыя па вырошчванню раслін з насення »»»

Нядзеля 12.7.2009 04:10 | надрукаваць | Расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны