Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Пасадка цыбулін і раслін

Купленыя расліны (флянсы), якія даставіла Вам пошта, выміце з упакоўкі і змясціце іх на 2–3 дні ў цяністае месца. Іншай магчымасцю ёсць тая, што Вы іх зараз жа высадзіце, а потым нечым на пару дзён прыкрыеце (напрыклад, канцылярскай паперай, дошкай), каб на іх не трапляла простае сонечнае выпраменванне. У адваротным выпадку Вы іх выставіце на небяспеку пашкоджання моцным сонечным выпраменваннем.

Высаджванне папярэдне выгадаваных раслін

Выкапайце ямку, якая адпавядае высаджваемай расліне. Расліну выміце з вазона (у выпадку свабодна ўпакаваных раслін у цэлафанавых пакетах з мяшка) і каранямі ўніз, выпрастанымі ва ўсе бакі, змясціце яе ў ямку. У ямку наліце трохі вады і, пасля таго як яна ўсмокчацца ў зямлю, прыкрыйце расліну зямлёй. Падобным чынам дзейнічайце і пры пасадцы наступных раслін. Пасля пасадкі падрыхтаванай ляхі ці клумбы, новапасаджаныя расліны паліце. У першыя дні пасля пасадкі раслін палівайце іх пры неабходнасці, падчас спякотнага сонечнага надвор'я пры наймацнейшай гарачыні зацяняйце. На працягу 1–3 тыдняў расліна цалкам укараніцца, пасля чаго даглядайце яе як і астатнія расліны ў садзе.

Высаджванне цыбулін і клубняў

Перш за ўсё паўскопвайце месца, дзе Вы жадаеце высадзіць цыбуліны і клубні (далей толькі агульная назва “цыбуліны”). Перад самай пасадкай выміце цыбуліны з папяровых мяшочкаў. Выкапайце дастаткова глубокую ямку (глядзіце табліцу) і вегетацыйнай вяршалінай наверх змясціце ў яе цыбуліну. У некаторых відаў пасаджаныя наадварот цыбуліны могуць загінуць. Потым цыбуліну засыпце, і паверхню глебы трохі ўтрамбуйце. У выпадку сухога надвор’я, пасля пасадкі глебу неабходна добра паліць. Напрыклад, калі Вы ў сярэдзіне лета саджаеце цюльпаны (у Вас няма дзе іх захоўваць ці Вы ад’язжаеце на доўгі час у адпачынак), у гэтым выпадку іх паліваць не варта. Цыбуліны будуць адпачываць і пачнуць расці з першымі асеннімі дажджамі.

Больш дробныя цыбуліны, а таксама цыбуліны выгадаваныя на цяжкіх глебах, саджайце на меншую глыбіню. Глыбінёй пасадкі лічыцца адлегласць ад вастрыя цыбуліны да паверхні глебы! Цыбуліны дастаюцца з зямлі тады, калі ў іх паадміраюць наземныя часткі (гэта датычыць усіх цыбулін апроч гладыёлусаў) – што можа быць падчас цёплага і сухога пачатку лета, а таксама заўчасна ўжо ў траўні. Цыбуліны шмат якіх відаў, пасля таго як іх павымаюць з зямлі, у сухім месцы можна захоўваць да восені (напрыклад: часнок, шафран, цюльпаны). Іншым відам, як напрыклад, лілеі, гадзючай цыбуле, птушкамлечніку і купене захоўванне ў сухім месцы магло б пашкодзіць, яны нават маглі б загінуць. Гэтыя віды, якія не любяць высушвання сваіх цыбулін, найлепей перасаджваць з глебы ў глебу без якога-небудзь працяглага захоўвання (тыдзень у сухім месцы яны вытрымаюць лёгка, але на больш працяглы тэрмін я б іх ужо не пакідаў).

Від час пасадкі глыбіня пасадкі ў см
Невялікі часнок з цыбулінамі да 2 см – як напрыклад: Allium carinatum, flavum, molly, oleraceum, scorodoprasum 7.-10. 5–8
Буйны часнок з цыбулінамі да 10 см – як напрыклад: Allium giganteum, karataviense, nigrum 7.-10. 10–15
Colchicum – познацвет 8. 15
Crocus – гатункі, якія цвітуць увесну (Crocus chrysanthus, Crocus vernus) 10. 9
Crocus – гатункі, якія цвітуць увосень (Crocus sativus) (7.-)8. 9
Gladiolus – гладыёлус, шпажнік (садовыя гатункі) 4.-5. 10 (меншыя 5)
Gladiolus – гладыёлус, шпажнік (экзатычныя батанічныя віды) 9. 5–8
Lilium candidum – Лілея белая 8. 3
Lilium – Лілея, іншыя віды 9.(-10.) 5–15 паводле гатунку
Muscari – мускары, гадзючая цыбуля, мышыны гіяцынт 7.-10. 8–10
Narcissus  – нарцыс 8. 10
Ornithogalum umbellatum – Птушкамлечнік парасоністы 7.-10. 10
Polygonatum – Купена 8.-10., 2.-3. 10
Невысокія цюльпаны з невялікімі цыбулінамі, як напрыклад: Tulipa chrysantha, tarda, saxatilis, turkestanica, urumiensis 10. 10
Высокія цюльпаны – Цюльпан Грэйга (Tulipa gregii), Цюльпан Фостэра (Tulipa fosteriana), Цюльпан Каўфмана (Tulipa kaufmanniana) і садовыя гібрыды 10. 12–14

Размнажэнне лілеі цыбульнай лускай

фотакартка

Узор размнажэння лілеі цыбульнымі лускамі

Найпрасцейшы спосаб размнажэння лілеі – праз цыбульныя лускі.

Цыбульныя лускі найлепей пасадзіце ў невялікую скрыню падоўжанай формы (як кармушка) на глыбіню 1–2 см (=таўшчыня грунту над лускамі) і змясціце іх у асяроддзе, дзе дзённая тэмпература 25–30 °C, а начная каля 22 °C (уначы яна можа апусціцца і ніжэй, найважнейшай ёсць адпаведная высокая дзённая тэмпература) (напрыклад: аранжарэя, цяпліца, акно кватэры). Субстрат павінен быць сухаваты. Пры гэтых умовах на ніжняй частцы лускаў параўнальна хутка ўтвараюцца новыя цыбуліны. На адной лусцэ на працягу 1–3 месяцаў утвараюцца 2–3 цыбуліны велічынёй каля 1 см. Калі лускі збіраліся і садзіліся ў канцы ліпеня, тады ў першай палове верасня Вы можаце іх пазбіраць і высадзіць на клумбу, на глыбіню да 2 см. Пасадзіце па адной лусцэ з адной цыбулінай на адлегласці прыкладна 4 см адна ад адной. На клумбе праз 4–6 гадоў вырошчвання Вы атрымаеце найлепшыя цыбуліны, здольныя цвісці.

Высяванне насення цыбульных

Некаторыя віды цыбульных вельмі хутка і эфэктыўна можна размножыць насеннем. Насенне высявайце ў сакавіку-красавіку проста ў глебу ці ў падрыхтаваныя вазоны, на глыбіню да 0,5–1 см. На першы год іх не перасаджвайце, але пакінце на тым самым месцы. Некаторыя віды ў Вас могуць ужо зацвісці на наступны год. Бальшыня відаў цвіце на 2–5 год пасля пасадкі. Звычайна драбнейшыя віды цвітуць хутчэй чым буйнейшыя.

««« Папярэдні тэкст: Інструкцыя па сяўбе насякомаедных раслін Наступны тэкст: Сасна Pinus kesiya »»»

Субота 11.7.2009 06:39 | надрукаваць | Расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны