Ботаникс - часопіс аб раслінах і садаводстве

беларуская вэрзія

Кітайскі чайны куст – вырасціце ўласную гарбату!

фотакартка Ужо пад канец зімы кожны паважаючы сябе садавод-аматар пачынае планаваць, што ён будзе вырошчваць у надыходзячым сезоне. Вам ужо не дае задавалення кожны год вырошчваць памідоры, папрыку і агуркі? Вы жадаеце перамен? Трохі экзотыкі? А што калі ў гэтым годзе выгадаваць уласную гарабату!

фотакартка Да роду чая (Camellia) належыць прыблізна 50 відаў вечназялёных трапічных і субтрапічных хмызнякоў і невысокіх дрэўцаў, з якіх найвядомейшым ёсць кітайскі чайны куст (Camellia sinensis). Гэта вельмі старая культурная расліна, якая паходзіць з паўднёвага і паўднёва-ўсходняга Кітая і памежных рэгіёнаў Індыі, Бірмы, В’етнама і Лаоса, дзе яна вырошчваецца ўжо на працягу тысячагоддзяў. Хаця яна вырошчваецца ў тропіках усяго свету, па-ранейшаму найвядомейшымі вытворцамі гарбаты застаюцца Кітай, Індыя, Шры-Ланка і Японія.

фотакартка

Насенне чайнага куста

Нават у нашых умовах вырасціць уласную гарбату няцяжка. Галоўнае каб насенне было свежым, таму што насенне чайнага куста хутка губляе ўсходжасць. Насенне мае шарападобную форму і за 2–3 дні перад пасадкай яго неабходна змачыць. Потым яго высаджвайце ў паветраны субстрат. Пры тэмпературы 20–25 С° яно ўзыходзіць на працягу 2–4 тыдняў. На сонечным месцы маладыя расліны растуць вельмі хутка, і ўжо паўгадавыя расліны Вы можаце пачынаць адшчыкваць. Праз правільнае адшчыкванне Вы атрымаеце разложысты хмызняк, а таксама сыравіну дзеля вытворчасці ўласнай гарбаты.

Улетку чайны куст зручна вырошчваць звонку (у садзе альбо на балконе). Гарачае лета і рэгулярнае дастатковае паліванне найлепей адпавядаюць умовам, якія ёсць у чайнага куста на радзіме. Хаця якасць чая, выгадаванага ва ўласным садзе ці на балконе, непараўнальная з чаям, які вырошчваўся ў тропіках, бясспрэчна, што яго вырошчванне дасць шмат радасці і пры руплівай працы расліны ўзнагародзяць Вас вялікімі белымі кветкамі. Узімку змясціце чайный куст непасрэдна ля акна. Праз тое, што гутарка ідзе пра вечназялёны хмызняк і ўзімку яму ў нас будзе не хапаць неабходнага сонечнага святла, на працягу зімы ён будзе вянуць і скідваць лісце. Аднак з надыходам вясны яго стан хутка палепшыцца, і Вы зноў зможаце пачаць збіраць сваю ўласную гарбату.

««« Папярэдні тэкст: Вырошчваньне яблыні ў форме зграбнага верацяна Наступны тэкст: Ківана - Cucumis metuliferus »»»

Аўторак 7.7.2009 20:01 | надрукаваць | Экзатычныя расліны

КПР прадстаўляе сябе

КПР - Клюб расьлінаводаў Славаччына
Клуб раслінаводаў ёсць добраахвотнае аб'яднанне садаводаў-аматараў са ўсяго свету. Прачытайце болей...
Падзяліцеся сваім досведам пры вырошчванні раслін. Напішыце артыкул для гэтага вэб-сайту!

Катэгорыі: Усе Вадзяныя і балотныя расліны Грыбы Пальмы Расліны Траўнік Шкоднікі Экзатычныя расліны